Заяўка на індывідуальную псіхалагічную дапамогу

Беларускі Дом у Варшаве прадстаўляе магчымасці бясплатных індывідуальных псіхалагічных кансультацый для рэпрэсаваных беларусак і беларусаў.

Запрашаем звяртацца па дапамогу асобаў, якія адчуваюць траўму пасля затрыманняў і вымушанага пераезду ў Польшчу, палітвязняў, а таксама іх родных і блізкіх.

ВАЖНА! Кансультацыі псіхолага прадстаўляюцца выключна асобам, якія маюць дакументальныя пацверджанні рэпрэсій (напрыклад, пратаколы затрыманняў або ператрусаў, медычныя даведкі аб фактах збіцця, дакументы аб штрафах, павесткі ў суд ці спасылкі ў СМІ).

Колькасць сэсій вызначае псіхолаг падчас першай кансультацыі. Лічба месцаў абмежаваная. Сустрэчы будуць адбывацца ў сядзібе «Беларускага Дома» па адрасе вул. Крынічная, 6 у Варшаве.

З вамі будзе працаваць Наталля Цынкевіч — дыпламаваны псіхолаг. Наталля дапамагае людзям пражываць крызісныя моманты ў жыцці, эміграцыю і адаптацыю ў новай краіне. Працуе з посттраўматычным стрэсавым расстройствам (ПТСР), дэпрэсіўнымі станамі, страхамі, трывожнасцю, стратай матывацыі і сэнсаў. Карыстаецца метадамі крызіснага кансультавання, КПТ, ЭФТ, арт-тэрапіі, МАК (метафарычныя асацыятыўныя карты).

Каб пакінуць заяўку на дапамогу, неабходна запоўніць анкету ніжэй. 

Мы трымаем сувязь выключна праз email. Калі ў вас узніклі пытанні, калі ласка, звяртайцеся на repressions@belaruskidom.eu.

Sign in to Google to save your progress. Learn more
Імя (лацінскімі літарамі, як у пашпарце) *
Прозвішча (лацінскімі літарамі, як у пашпарце) *
E-mail *
Нумар тэлефона (Signal, нік у Telegram) *
Прычына звароту па кансультацыю *
Required
Кароткая гісторыя Вашага пераследу або пераследу Вашых сваякоў *
Дашліце, калі ласка, дакументы (пратаколы затрыманняў або ператрусаў, медычныя даведкі аб фактах збіцця, дакументы аб штрафах, павесткі ў суд ці спасылкі ў СМІ) на пошту repressions@belaruskidom.eu з пазнакай у тэме ліста «Індывідуальная псіхалагічная дапамога»
*
Месца для Вашых каментароў, пытанняў, заўвагаў
Пацверджанне згоды на апрацоўку персанальных дадзеных з'яўляецца добраахвотным, а таксама неабходным для таго, каб прыняць удзел у цыкле індывідуальнай псіхалагічнай дапамогі. Адміністратарам апрацаваных даных з'яўляецца «Беларускі Дом» (NIP: 9512355521), з офісам у Варшаве па адрасе вул. Вейска 13-3. Асоба, якая пагадзілася на апрацоўку персанальных дадзеных, мае права на доступ да сваіх дадзеных, выпраўленне і іх выдаленне (для кантактаў - repressions@belaruskidom.eu) *
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This form was created inside of Fundacja "Białoruski Dom". Report Abuse