16.10, 13.00-14.00 Рэгістрацыя на круглы стол "Цэнтральная Еўропа versus  Русский мир: чытаючы кнігу Эвы Томпсан "Песняры імперыі: расійская літаратура і каланіялізм"
16 кастрычніка (пятніца)
13.00 - 14.00
Зал 2

Колькасць месцаў абмежаваная.

Акадэмічная манаграфія амерыканскай даследчыцы Эвы Томпсан, прысвечаная аналізу імперскага дыскурсу ў расійскай гістарыяграфіі і літаратуры XVIII – XX стст., пабачыла свет каля двух дзесяцігоддзяў таму. Але, падаецца, што менавіта сёння развагі, назіранні аўтаркі ўяўляюцца максімальна актуальнымі. Гаворка ідзе не толькі пра працэсы, звязаныя з паняццямі нацыянальнай свядомасці, самасвядомасці, але і пра заканамернасці развіцця літаратуры ў кантэксце агульнагістарычных павеваў часу. Справа ў тым, што беларуская літаратура з самага пачатку свайго больш-менш самастойнага шляху несвядома ці наўмысна капіравала расійскія матрыцы адлюстравання рэчаіснасці. Гэта і туга па страчанай імперыі (у дадзеным выпадку СССР), і жаданне жыць у моцнай магутнай краіне, і еднасць, зліццё з вялікім савецкім народам.

Ці стануць акутальныя падзеі айчыннай гісторыі крокам да яшчэ большай ідэйнай адасобленасці сучаснай беларускай літаратуры ад расейскай? Ці можна казаць пра дэструкутыўныя ўплывы расейскага посткаланіялізму на беларускую нацыянальную ідэю? Наколькі сённяшняя радыкалізацыя «Русского мира» стане лёсавырашальнай для ідэйнага супрацьстаяння Цэнтральнай Еўропы і Расіі?

Гэтыя і іншыя пытанні амяркуюць удзельнікі круглага стала:
філосаф, празаік Ігар Бабкоў,
філосаф Валянцін Акудовіч,
сацыёлаг, даследчык гістарычнай памяці і нацыянальнай ідэнтычнасці Аляксей Ластоўскі,
перакладчыца кнігі Эвы Томпсан на беларускую мову, намесніца старшыні Беларускага ПЭН-цэнтра, паэтка Тацяна Нядбай.
Sign in to Google to save your progress. Learn more
Email *
Вашае імя *
Ваш нумар тэлефона *
Калі ласка, прыходзьце на мерапрыемства ў масцы. На фестывалі будуць забяспечаны эпідэміялагічныя нормы: рэкамендаваны масачны рэжым, у залах будуць санітайзеры і адпаведная дыстанцыйная рассадка.
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
reCAPTCHA
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service - Privacy Policy