Заяўка: Youth SPACE Belarus 18-19 Мая 2024 Варшава, Польша

Дзякуй за цікавасць да трэнінгу «Моладзь у падтрымку ўдзелу, дзеянняў і грамадзянскай актыўнасці» (Youth SPACE), праграмы лідарства для моладзі Міжнароднага фонду выбарчых сістэм (IFES). Трэнінг арганізаваны сумесна з праектам “Справа Выбару”, які мае сваей мэтай грамадзянскую адукацыю беларусаў і беларусак, якія цікавяцца дэмакратыяй і выбарамі. 


Трэнінг Youth SPACE:

  1. падтрымлівае ўдзельнікаў у развіцці асноватворнага разумення сваіх правоў і абавязкаў як дэмакратычных суб'ектаў;
  2. дае ўдзельнікам навыкі эфектыўнага кіраўніцтва, камунікацыі і мабілізацыі зацікаўленых бакоў;
  3. падтрымлівае маладых людзей у будаўніцтве даверу і канструктыўных адносін з дэмакратычнымі суб'ектамі і працэсамі.

Аб IFES: IFES прасоўвае дэмакратыю дзеля лепшай будучыні. Мы супрацоўнічаем з грамадзянскай супольнасцю, дзяржаўнымі ўстановамі і прыватным сектарам, каб пабудаваць устойлівыя дэмакратыі, якія прыносяць карысць усім. Наша праца дапамагае развіць давераныя выбарчыя органы, здольныя праводзіць выбары, якія заслугоўваюць даверу, эфектыўныя і падсправаздачныя зацікаўленыя бакі, грамадскія і палітычныя працэсы, у якіх усе людзі могуць бяспечна і на роўных браць удзел, а таксама інавацыйныя спосабы, у якіх тэхналогіі і дадзеныя могуць спрыяць выбарам і дэмакратыі. З 1987 года IFES працуе больш чым у 145 краінах.


Абраныя ўдзельнікі:

  • Прымуць удзел у двухдзённым трэнінгу ў Варшаве, Польша, 18-19 Мая;
  • Даведаюцца, як ствараць грамадскія праекты і прасоўваць іх праз сацыяльныя сеткі;
  • Усталююць кантакты с моладзевымі АГС і моладзевымі актывістамі; і
  • Распрацуюць і пачнуць рэалізовываць грамадскі праект.

Каб падаць заяўку на гэты трэнінг, заяўнікі павінны адпавядаць наступным крытэрыям:

  • На момант падачы заяўкі быць ва ўзросце ад 25 да 30 гадоў.
  • Абавязуйцеся наведаць навучанне ў Варшаве і ўдзельнічаць у праекце на працягу 3 месяцаў пасля навучання.
  • Прадэманстраваць цікавасць і запал да ўзаемадзеяння з грамадствам і актыўнасці, а таксама навыкі крытычнага мыслення і рашэння праблем.
  • Падзяліцца бачаннем маладых людзей як лідэраў і актыўна працаваць, каб падтрымаць і пашырыць магчымасці іншых маладых людзей для развіцця іх патэнцыялу для пазітыўнага ўкладу ў грамадства.

Заяўка складаецца з трох частак, у якіх прэтэндэнты павінны апісаць свае інтарэсы і матывацыю да ўдзелу ў праграме Youth SPACE.

  • Частка I збірае кантактную інфармацыю, а таксама цяперашні і папярэдні досвед грамадзянскай актыўнасці.
  • Частка II просіць заяўнікаў падзяліцца першапачатковымі ідэямі для свайго грамадскага праекта ўключэння.
  • Частка III збірае інфармацыю аб навыках і матывацыі заяўніка для ўдзелу ў гэтай навучальнай праграме.

Усе заяўкі павінныя быць пададзены да 28 красавіка 2024г. Дасылайце свае заяўкі і звяртайцеся па любых пытаннях да warsaw.space.ifes@gmail.com

Sign in to Google to save your progress. Learn more
Частка I: Агульная інфармацыя

Калі ласка, падзяліцеся сваёй кантактнай інфармацыяй, узроўнем адукацыі і досведам грамадскай актыўнасці.

Імя і прозвішча:
*
Дата нараджэння:
*
MM
/
DD
/
YYYY
Грамадзянства:
*
Месца пражывання:
*
Гендар:
*
Я ідэнтыфікую сябе як асобу з інваліднасцю:
*
Адрас e-mail:
*
Спасылка на Telegram ці Signal:
*
Якая ваша прафесія/чым вы займаецеся?
*
Калі ласка, раскажыце пра любыя бягучыя або мінулыя грамадскія дзеянні (непалітычныя мерапрыемствы, якія праводзяцца ў суполках або грамадскіх прасторах), якімі вы займаліся (напрыклад: праца з АГС, кіраўніцтва або падтрымка кампаній у сацыяльных сетках, удзел у адвакацыі і г.д.):
*
Next
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service - Privacy Policy