Рэгістрацыя на майстэрню “Гуляем у тэатр”
РТБД запрашае ў новы сезон майстэрні “Гуляем у тэатр”!

 “Гуляем у тэатр” — гэта творчая тэатральная пляцоўка для дзяцей і падлеткаў ад 6 да 18 гадоў, дзе ўдзельнікі знаёмяцца з тэатральнай магіей і раскрываюць сябе з дапамогай гульні ў тэатр. На пряцягу XXXI сезона РТБД стаў для дзяцей месцам, дзе можна не проста ўбачыць цікавыя і захапляльныя гісторыі на сцэне, але і самому стаць стваральнікамі міні-спектаклей. Месцам, поўным дабразычлівасці і цеплыні, месцам, дзе нараджаецца сапраўднае сяброўства і рэалізуюцца яскравыя ідэі. У новым сезоне колькасць груп і ўзрост удзельнікаў пашырыліся, цяпер прыняць удзел у майстэрні змогуць і дзеці, і падлеткі. Выкладчыкамі майстэрні з’яўляюцца акцёры РТБД!

У праграме творчай майстэрні:
Майстар-класы па акцёрскім майстэрстве;
Заняткі па сцэнічным маўленні і пластыцы;
Гульнявыя трэнінгі, якія развіваюць памяць, увагу, уяўленне і фантазію;
Арт-тэрапія;
Эстэтычнае выхаванне, чытанне літаратуры, навучанне прыгожаму і трапнаму валоданню беларускай мовай, вывучэнне гісторыі тэатра;
Пастаноўка спектаклей.

Мы дапамагаем кожнаму дзіцяці праявіць сябе, раскрыць свой творчы патэнцыял, не баяцца выступаць на публіцы.

Умовы:
Да ўдзелу ў праекце запрашаюцца дзеці і падлеткі ад 6 да 18 гадоў;
Досвед і ўменні не маюць значэння;
Заняткі праводзяцца ў групах 10-15 чалавек 1 раз на тыдзень (групы фарміруюцца ў залежнасці ад узросту і пажаданняў);
Кошт 1 сустрэчы (2 гадзіны) – 40 р.

Набор адбываецца з 31 жніўня па 30 верасня 2023 года. Каб падаць заяўку на ўдзел ў майстэрні неабходна запоўніць рэгістрацыйную форму.
Пытанні можна задаць па нумары тэлефона: +375445342722 (Надзея Цвяткова)

Далучайцеся да нашай творчай майстэрні!
Sign in to Google to save your progress. Learn more
Імя, прозвішча ўдзельніка
*
Імя, прозвішча асобы, якая рэгіструе дзіця*

(*у выпадку, калі дзіця рэгіструе іншы чалавек)
Узрост удзельніка
*
Узроставая група, да якой хацеў бы далучыцца ўдзельнік
*
Зручны час для наведвання майстэрні*
(*адзначце ўсе дні, якія вам падыходзяць)
*
Required
Кантактны нумар тэлефона
*
E-mail *
Вашыя заўвагі і пажаданні
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service - Privacy Policy