Рэгістрацыя на ўдзел у адукацыйна-гістарычным праекце «АГУЛЬНАЯ СПАДЧЫНА - АГУЛЬНЫЯ ЗАХАПЛЕННІ» ад Pospolite Ruszenie ў днях 3-4 лістапада 
Запрашаем на гістарычныя заняткі "Агульная спадчына - агульныя захапленні"!

КАЛІ: 3 і 4 лістапада, пачатак а 15:00
ДЗЕ: Беларускі Дом (ul. Kryniczna 6)
ДЛЯ КАГО: для ўсіх жадаючых, хто цікавіцца гісторыяй
УДЗЕЛ: свабодны па рэгістрацыі праз анкету

Касцёлы ў стылі барока. Замкі. Палацы. Руіны сядзіб. Шаблі. Песні. Традыцыі. Гусарскія крылы. Ідэалы свабоды. Традыцыі…
Нас па-ранейшаму атачаюць сляды культурнай спадчыны Рэчы Паспалітай. Часам незаўважаныя і забытыя, яны ўсе яшчэ ўплываюць на наступныя пакаленні. Захапляльная гісторыя былой вялікай дзяржавы нясе неадназначнае паведамленне - поўнае спрэчак, пафасу, славы і смутку, а ў выніку такое жывое і блізкае да чалавечых эмоцый. Нашчадкамі з’яўляемся мы, усе, хто жыве на даўніх тэрыторыях Рэчы Паспалітай: беларусы, літоўцы, латышы, палякі і ўкраінцы, таксама, як і армяне з габрэямі. Калі ты цікавішся гісторыяй і культурнай спадчынай I Рэчы Паспалітай, то шчыра запрашаем прыняць удзел у двухдзённым гістарычным майстар-класе ў рамках праекту “Агульная спадчына – Агульныя захапленні”. Арганізатарам мерапрыемства з’яўляецца “Pospolite Ruszenie” у партнерстве з Беларускім Домам.

Тэмай заняткаў будзе спадчына Ягелонаў, з націскам на апошняга з дынастыі – Жыгімонта Аўгуста, са смерці якога ў бягучым годзе міне 450 гадоў. Найважнейшым яго дасягненнем было трывалае яднанне народаў Цэнтральнай Еўропы: беларусаў, літоўцаў, палякаў і ўкраінцаў, у цэласны (федэральны) дзяржаўны арганізм. Як і ў мінулым годзе, майстар-клас будзе складацца з двух стацыянарных сустрэч (2 дні запар) і адной дыстанцыйнай. Мы хочам навучыць Вас, як распавядаць пра спадчыну Ягелонаў (і любую іншую важную для беларусаў) метадам ролевай гульні (LARP). Выкладчыкі дастасуюць сваю польскую мову пад узровень валодання мовай удзельнікамі.

ПЛАН

I Дзень (3 лістапада)
- уводзіны да праэкта і фармальнасці - 15 хвілін;
- гістарычная частка: агульная інфармацыя пра супольную дынастыю (Ягелонаў), Люблінскую унію і яе вынікі - 45 хвілін;
- прэзентацыя ролевай гульні LARP. Гэта разгорнутая гульня-апавяданне, якая спалучае ў сабе элементы імправізаванага тэатра і драмы. У LARPе кожны з удзельнікаў адначасова з'яўляецца акцёрам, гледачом і рэжысёрам. Мы раскажам вам, як у яе гуляць, а пасля правядзем пробную гульню - 3-4 гадзіны.
Тэма LARP: гульцы стануць членамі розных фракцый сейма ў Любліне ў 1569 годзе: польскіх, русінскіх, літоўскіх, і абмяркуюць формы новай саюзнай дзяржавы.


II Дзень (4 лістапада)
- прадстаўленне фармальных асноў і метадаў LARP, у тым ліку, дзе (адукацыя, тэрапія, гульня і г.д.) і як яны могуць быць выкарыстаны;
- як пабудаваць уласны сцэнар LARP;
- сумеснае стварэнне сцэнарыя на найбольш цікавую для беларускай супольнасці тэму (лепш за ўсё ў XVI - XIX ст., але неабавязкова).
Пасля двухдзеннага майстар-класа адбудзецца дыстанцыйная сустрэча (на працягу 2 тыдняў) для ўдасканалення і прэзентацыі гатовых сцэнароў LARP, звязаных з мясцовай спадчынай. Найбольш цікавыя з іх будуць размешчаны на сайце Wspólne Dziedzictwo


Sign in to Google to save your progress. Learn more
Next
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This form was created inside of Fundacja "Białoruski Dom". Report Abuse