Трэнінг для беларус_ак, якія хочуць праводзіць мерапрыемствы ў Кропцы

Кропка запрашае на трэнінг беларус_ак, якія:

🪄 хочуць паспрабаваць правесці мерапрыемства, але сумняваюцца 

🔋 ўжо маюць арганізатарскі досвед, але хочуць паспрабаваць нейкі новы фармат 

💡 яшчэ не маюць ідэі, але хочуць рабіць нешта карыснае для беларускай грамадзянскай супольнасці

---

Трэнінг будзе складацца са шпацыру (агулам не больш за 3 км) і сумеснай працы ў парку, падчас якой вы зможаце:

- атрэфлексаваць свой досвед правядзення і ўдзелу ў мерапрыемствах, 

- запланаваць сваю падзею і атрымаць рэкамендацыі па яе падтрыхтоўцы 

- паразмаўляць пра апаскі, звязаныя з правядзеннем і арганізацыяй мерапрыемстваў.

---

🤝 Таксама вы атрымаеце падтрымку ад іншых удзельні_ц і знойдзеце новыя кантакты для супрацы. 

🔖Удзел вольны, але трэба зарэгістравацца да 17 красавіка.

📆 20 красавіка 11.00 - 16.00 (уключае вегетарыянскую перакуску ад Кропкі, можаце таксама ўзяць ссабойку) 

📖 Трэнінг пройдзе на беларускай мове.

🏛 Месца: сустракаемся ў Кропцы (адрас нагадаем пасля рэгістрацыі), потым пойдзем у парк. Улічвайце надвор’е, апраніцеся так, каб было камфортна сядзець на вуліцы, і не забывайцеся на галаўны ўбор і крэм ад сонца.

---

❗️Дашліце гэты анонс тым, каму ён можа быць карысны.


Sign in to Google to save your progress. Learn more
Ваша імя і прозвішча *
Кантакт для сувязі (тэлеграм/пошта) *
Ці маеце досвед у арганізацыі/правядзенні мерапрыемстваў? *
Тут можаце падрабязней распавесці пра свой досвед арганізацыі/правядзенні мерапрыемстваў
Якія ў вас чаканні ад трэнінга ці адказы на якія пытанні вы б хацелі атрымаць? *
Што вы праводзіце ў Кропцы ці плануеце правесьці? *
Падчас сустрэчы для ўдзельні_ц будзе прапанаваны перакус. Тут можаце пазначыць свае асаблівыя патрэбы
Вашы каментары, чаканні
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service - Privacy Policy