Рэгістрацыя на онлайн-zoom вечарыну памяці Ларысы Геніюш з Аленай Ціхановіч і Таццянай Грыневіч 07.04.2021 20:00
38 гадоў таму 7 красавіка 1983 года на праваслаўнае сьвята Дабравесьця спынілася сэрца легендарнай беларускай паэткі Ларысы Геніюш, ахвярнай хрысьціянкі, нязломнай патрыёткі, сакратаркі БНР на чужыне і пакутніцы камуністычнага ГУЛАГу, "сэрца, расьпятае на заінелых дратах Поўначы за Беларусь"!

Запрашаем у гэты вечар узгадаць разам яе жыцьцё і творчасьць разам зь вядомай журналісткай і грамадзкай дзяячкай з Прагі Аленай Ціхановіч і сьпявачкай Тацьцянай Грыневіч, першай скрыпкай беларускіх плошчаў і маршаў 2020-га!

Усіх, хто шануе імя, вершы і жыцьцёвы чын Ларысы Геніюш, а таксама тых, хто яшчэ ня чуў пра непраслаўленую яшчэ сапраўдную беларускую сьвятую XX стагодзьдзя і нябёсную апякунку жаночых пратэстаў 2020 года, запрашаем на онлайн-вечарыну памяці.

Узгадаем разам дэталі біяграфіі і вершы Ларысы Геніюш, паслухаем песьні на яе вершы. Ахвотныя змогуць прачытаць свае ўлюблёныя вершы паэткі.

Пачатак мерапрыемства ў 20-00!

Рэгістрацыя праз гэтую гугл-форму. Спасылка на zoom-лекцыю прыйдзе за 2 гадзіны да пачатку  (калі ласка, каб не прапусьціць інфармацыю, пакідайце як мінімум 2 кантакты, а калі пакідаеце е-мэйл,  абавязкова правярайце "спам").

Калі ў Вас будзе жаданьне  аддзячыць вядоўцам ды арганізатарам, гэта можна будзе зрабіць пераводам любых сродкаў на картку. Будзем удзячныя!
Sign in to Google to save your progress. Learn more
Прозвішча, імя ці нікнэйм *
Кантактны тэлефон ((XX)-XXX-XX-XX, (аператар)) - па жаданьні
Вайбер
Тэлеграм (@...)
Адрас электроннай пошты (уважліва правярайце) *
Адкуль даведаліся *
Ці жадаеце падтрымаць онлайн-zoom лекцыі матэрыяльна? *
Ці жадаеце атрымліваць рассылку вандровак і zoom-аў? *
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service - Privacy Policy