Рэгістрацыя на сяброўскую вандроўку  "Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі!" да дня народзінаў Францішка Багушэвіча 30.03.2024
Сябры, прапануем вам у суботу 30 сакавіка далучыцца да сяброўскай вандроўкі па Віленшчыне  "Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі!", прысьвечанай заснавальніку найноўшай беларускай літаратуры Францішку Багушэвічу. 

Маршрут: Вільня - Немеж - Барэйкаўшчына - Рукойні - Савічуны - Сьвіраны - Меднікі - Вільня.

Днямі спаўняецца 184 гады з дня нараджэньня нашага знакамітага паэта, паўстанца, "адваката беднаты" Францішка Багушэвіча, чый запавет для беларусаў актуальны і да сёньня. А нарадзіўся ён былым фальварку Сьвіраны непадалёк ад Меднікаў, куды мы і плануем завітаць. Таксама мы заедзем да касьцёла у Рукойнях, дзе хрысьцілі малога Францішка Бенедыкта, і ў турыстычны цэнтр у Савічунах, дзе вісіць памятная шыльда паэту і сабраная ў ягоны гонар невялікая бібліятэка.

Не прамінем мы ўзгадаць і іншага нашага знакамітага паэта, драматурга, перакладчыка і краязнаўцу Уладзіслава Сыракомлю (Людвіка Кандратовіча). Наведаем ягоны музей у Барэйкаўшчыне, дзе захаваўся дом, арандаваны сямьёй паэта ў Бенедыкта Тышкевіча.

А яшчэ заедзем у Немеж з драўляным татарскім мячэтам ды знакаміты замак у Медніках.

Падчас вандроўкі мы даведаемся пра акалічнасьці жыцьця, дзейнасьці і творчасьці паэтаў, дазнаемся, што іх зьвязвае, пазнаёмімся зь іх сябрамы ды паплечнікамі, пачуем урыўкі іх вершаў.

Вандроўка плануецца на невялікім аўтобусе ў добрай кампаніі.

Выезд з Вільні ў 9-30 раніцы, вяртаньне недзе а 16-й.

Унёскі на вандроўку з уваходнымі квіткамі ў музей Сыракомлі ў Барэйкаўшчыне ды ў Медніцкі замак, з экскурсіямі там ды расповядамі па дарозе:
- 45 еўра для дарослых;
- 40 еўра для  школьнікаў, студэнтаў і пенсіянераў (якія маюць адпаведныя пасьведчаньні);

Рэгістрацыя праз гэтую гугл-форму.

Далучайцеся!

Пытаньні па вандроўцы можна задаць праз тэлеграмы:
@LiusterkaVilnia
@PineBaltic
Sign in to Google to save your progress. Learn more
Прозвішча, імя ці нікнэйм *
Колькасьць вандроўнікаў *
Ці ёсьць сярод вандроўнікаў дзеці (пажадана не меншыя за 8-9 год) *
Адрас электроннай пошты (уважліва правярайце) *
Telegram (@ калі маеццая, патрэбна пакінуць хаця б 2 дзейсныя кантакты)
Сігнал (калі маеццая, патрэбна пакінуць хаця б 2 дзейсныя кантакты)
Whatsapp ( калі маеццая, патрэбна пакінуць хаця б 2 дзейсныя кантакты)
Адкуль даведаліся пра вандроўку *
Ці жадаеце атрымліваць інфармацыю пра іншыя вандроўкі, канцэрты ды мерапрыемствы? *
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service - Privacy Policy