Мова Нанова - самыя масавыя курсы беларускай мовы, якія пачыналіся ў Менску ў 2014 годзе. Зараз яны існуюць па ўсім свеце - там, дзе ёсць беларусы.
Мэта Мовы Нановы - пашырыць ужыванне беларускай мовы. Мы будзем гутарыць, пець, гуляць і пазнаваць адзін аднаго - і, адначасова, вучыць ды практыкаваць беларускую мову.
Тэма першага занятка новага сезону: Культура віна
Госць: Андрэй Алімаў
- Ці ведаем мы асновы віннага этыкету?
- Як правільна дэгуставаць віно, каб адчуць усе яго непаўторныя адценні?
- Што такое гіпотэза п’яной малпы?
- Як чытаць этыкетку, і што можа нам дапамагчы выбраць добрае віно?
Пра гэта і многае цікавае іншае мы паразмаўляем на занятках, а яшчэ нас чакаюць моўныя карысныя цікавосткі, інтэрактывы і дыгустацыя.
Калі: 19 кастрычніка, 18:00
Данат: вольны данат ад 30 zł (па магчымасці аплата наяўнымі)
Як падрыхтавацца: Вазьміце з сабой келіх і бутэльку вады!