9 лютага 2022 а 16.00 у Беларускім Хабе ў Варшаве (пляц Канстытуцыі 6) пройдзе другая панэльная дыскусія з серыі сустрэч экспертаў і прадстаўнікоў беларускай грамадскасці "Адказы для Беларусі".
Эксперткамі выступяць кіраўніца міжнародных праектаў «Прэс-клубу» Наталля Белікава, медыяэкспертка і журналістка Марыя Садоўская-Камлач і намесніца старшыні Беларускага ПЭН-цэнтру Таццяна Нядбай.
Каб прыняць удзел у якасці гледача ў залі з магчымасцю задаць пытанні эксперткам і паўдзельнічаць у дыскусіі, трэба запоўніць форму ніжэй.
Зарэгестраваныя ўдзельнікі атрымаюць пацверджанне па электроннай пошце.
Колькасць месцаў абмежаваная!
Паралельна будзе весціся стрым на Youtube канал Беларускага Моладзевага Хаба па спасылцы -
https://www.youtube.com/channel/UCM1b1GsVSYwhzUyvdzwkfyw , таму калі не здолееце прыйсці, паглядзець і задаць пытанні можна будзе ў тым ліку анлайн.