Рэгістрацыя на вандроўку "Іване, ты жывеш!" 22.08.2019 з Паўлам Каралёвым да 100-годдзя смерці Івана Луцкевіча
У чацвер 22 жніўня Арт Вандроўня запрашае вас на вечаровую пешаходную вандроўку па Менску "Іване, ты жывеш!" да 100-годдзя з дня смерці вядомага археолага, грамадскага дзеяча, палітыка Івана Луцкевіча. Аўтар і вядоўца - гісторык і экскурсавод, арганізатар Фэста экскурсаводаў  і куратар выставы, прысвечанай Луцкевічу ў купалаўскім музеі Павал Каралёў.

У гэты дзень вы зможаце наведаць адмысловую выставу па гэтай тэме "У народ і край свой толькі веру" ў музеі Янкі Купалы, на якой будуць прадстаўленыя арыгінальныя рарытэты з Вільні, Менску і Санкт-Пецярбурга, датычныя постаці Івана Луцкевіча.

А затым мы разам наведаем менскія адрасы, якія звязаны са знакамітым айцом Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама пройдземся сцяжынамі ягоных братоў Антона ды Стэфана. Завітаем у Менск братоў Луцкевічаў.

Кошт 10 бел. руб., заўсёднікам і групам пры папярэдняй аплаце – 8 руб. + квіткі на выставу.

Экскурсія распачнецца ў 18.00. Запіс на вандроўку праз гэтую гугл-форму.

Уся дадатковая інфармацыя: 8-025-5458430 (viber),  8-044-5386283 (Валерыя)
Sign in to Google to save your progress. Learn more
Прозвішча, імя (кірыліцай) *
Колькасць вандроўнікаў *
Кантактны тэлефон ((XX)-XXX-XX-XX, (аператар)) *
Калі ёсць viber на іншы нумар *
Адрас электроннай пошты *
Адкуль даведаліся *
Адкуль даведаліся (падрабязней):
Ці жадаеце атрымліваць рассылку вандровак і мерапрыемстваў Арт Сядзібы? *
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service - Privacy Policy