Рэгістрацыя на бясплатны zoom-вэбінар з Аляксеем Шэіным ТОП-5 ПАМЫЛАК У ВЫМАЎЛЕННІ ПА-БЕЛАРУСКУ 12.07.2022
Сябры, у аўторак 12 ліпеня запрашаем вас на бясплатны анлайн-zoom-семінар ТОП-5 ПАМЫЛАК У ВЫМАЎЛЕННІ ПА-БЕЛАРУСКУ з выкладчыкам і пісьменнікам Аляксеем Шэіным, шматгадовым аўтарам і вядоўцам курсаў беларускай мовы.

Ці даводзілася вам сустракацца з такім: “У нашей учительницы белорусский язык звучал грубо”? Ці наадварот: “У вас такая прыгожая беларуская мова!”

Чаму ў адных мова гучыць так, што рэжа вуха, а ў іншых – ліецца, як песня?

Рэч у тым, што навучыцца гаварыць па-беларуску — гэта не толькі ведаць “беларускія словы”. Гэта яшчэ і правільна іх вымаўляць.

Што рабіць, каб наша вымаўленне было правільным і прыгожым? Для гэтага трэба ведаць асноўныя правілы і пазбягаць галоўных памылак.

Вось пра гэта мы і пагаворым на нашым вэбінары. А таксама замацуем веды на практыцы.

Для рэгістрацыі на вэбінар “Топ-5 памылак вымаўлення” запоўніце гэтую гугл-форму.

Пачатак а 20-й гадзіне.

Удзел бясплатны, але пры жаданні пасля вэбінару можна будзе нешта заданаціць вядоўцу і  яго камандзе.

Атрымаць усю дадатковую інфармацыю вы можаце па наступных кантактах:
+ 375-44-5386283 (Валерыя),
 +375-25-5458430 (viber),
электронная пошта: bielkultura@gmail.com
тэлеграм @liusterka .

Sign in to Google to save your progress. Learn more
Прозвішча, імя ці нікнэйм *
Кантактны тэлефон ((XX)-XXX-XX-XX, (аператар))
Вайбер, калі адрозніваецца ад нумару тэлефона
Тэлеграм, калі маецца (@...)
Адрас электроннай пошты (уважліва правярайце) *
Адкуль даведаліся *
Ці жадаеце атрымліваць рассылку семінараў, лекцыяў, вандровак ды іншых мерапрыемстваў па-беларуску? *
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service - Privacy Policy