Рэгістрацыя на цыкл лекцыяў "З гісторыі беларускай музычнай культуры Беларусі" з Віктарам Скарабагатавым і Святленай Немагай 07.05.2021 - 28.05.2021
Запрашаем на цыкл з 4 лекцыяў “З гісторыі беларускай музычнай культуры Беларусі”, які пазнаёміць вас з гісторыяй, адметнымі творамі і вядомымі асобамі ў музыцы Беларусі 16-19 ст.

Лектары:
Віктар Скарабагатаў, беларускі оперны спявак, заслужаны артыст Беларусі, педагог, музыказнаўца, стваральнік “Беларускай капэлы” пры Вялікім оперным тэатры Беларусі (1-я і 2-я лекцыі)

Святлена Немагай, музыказнаўца-беларусіст, кандыдат мастацтвазнаўства, арганістка, супрацоўніца “Беларускай капэлы” пры Вялікім оперным тэатры Беларусі (3-я і 4-я лекцыі)

У гэтых лекцыях  вы:

- глыбей спасцігнеце некаторыя адметныя старонкі беларускай акадэмічнай музычнай культуры;
- дазнаецеся пра адзін з самых вядомых  музычных брэндаў Беларусі;
- даследуеце гісторыю і развіццё операнага жанру ў Беларусі;
- адкрыеце для сябе назвы оперных твораў, што ствараліся на тэрыторыі Беларусі ці былі звязаныя з нашай краінай, ды часам напаўзабытыя імёны іх аўтараў;
- даведаецеся пра таямніцы жыцця і творчасці самых вядомых прадстаўнікоў музычнай культуры Беларусі.

7 траўня
Лекцыя 1. “Полацкі сшытак” – музычны брэнд Беларусі
Гісторыя знахожання і тлумачэнне назвы Полацкага Сшытку нотных запісаў 16-17 ст.. Аршанскі сшытак - рукапіс вершаў з 17 ст. Склад твораў і жанравая разнастайнасць Полацкага Сшытку (блізу 220 твораў). Апрацоўка і выкананне Полацкага Сшытку (ансамбль Кантабіле).

Лектар:  Віктар Скарабагатаў

14 траўня
Лекцыя 2. Гісторыя оперы ў Беларусі
Гісторыя з’яўлення жанра оперы ў ВКЛ у 17 ст. Пачатак стварэння уласных операў на тэрыторыі Беларусі (Нясвіж, Уршуля Радзівіл). Росквіт опернага жанру ў Беларусі ў часы класіцызму (творчасць Яна Давіда Голанда). Рамантычны час у беларускім оперным жанры (Антоні Генрык Радзівіл і Станіслаў Манюшка). Заняпад опернага жанру ў савецкай Беларусі. Адраджэнне жанру беларускай  оперы ў 70-80-я 20 ст. (Сівая легенда і Дзікае паляванне Караля Стаха)
Лектар:  Віктар Скарабагатаў

 21 траўня
Лекцыя 3. Міхал Клеафас Агінскі – палітык, паўстанец, авантурыст, сусветна вядомы кампазітар
Цёзка Клеапатры. Час дзеяў, вандраванняў і авантураў маладога дыплатама. Паплечнік Касцюшкі.  Уздымы і расчараванні перыяду жыцця у Вільні і Залессі. Протаідэі сучаснай Беларусі. Таямніца самага вядомага паланэза ў свеце.
Лектарка:  Святлена Немагай  

28 траўня
Лекцыя 4. Станіслаў Манюшка – музычны класік няіснай краіны
Штрыхі жыццяпісу Станіслава Манюшкі. Вернік, арганіст, дырыжор, настаўнік.  Хатнія спеўнікі – музычная анталогія жыцця краю. Оперныя лабірынты Манюшкі і няўлоўная партытура першай беларускай оперы “Сялянкі (Ідыліі)”. Адлюстраванне шляхетнага і правінцыйнага ў музычнай творчасці. Самасвядомасць кампазітара.


Час лекцыяў: з 18.30 да  21.00 з перапынкам на кава - паўзу.
Месца правядзення: корпус Духоўнай асветы: г. Мінск, вул. Кісялёва, 38

Для рэгістрацыі вашага удзелу і запісу на цыкл лекцыяў запоўніце, калі ласка, гэтую гугл-форму.

Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

Лекцыі - за пэўныя ахвяраванні  (меркаваны памер ахвяраванняў ад 52 р. за курс, альбо ад 15 руб. за асобную лекцыю)

Атрымаць усю дадатковую інфармацыю вы можаце па наступных кантактах:
+ 375-44-5386283 (Валерыя), +375-25-5458430 (viber, whatsapp),
электронная пошта: bielkultura@gmail.com  ці праз тэлеграм @liusterka .


Sign in to Google to save your progress. Learn more
Прозвішча, імя ці нікнэйм *
Кантактны тэлефон ((XX)-XXX-XX-XX, (аператар)) *
Вайбер
Тэлеграм, калі маецца
Адрас электроннай пошты (уважліва правярайце) *
Адкуль даведаліся *
Ці жадаеце атрымліваць рассылку пра іншыя лекцыі, вандроўкі і мерапрыемствы? *
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service - Privacy Policy