Далучайся да Мапы заўтрашняга дня!
Фаланстэр запрашае на Мапатон!

Шукаеш месца, дзе можна павалантэрыць у родным горадзе? У цябе ёсць хвілінка часу і ты хочаш прымяніць яе з карысцю? Або ты – арганізацыя, якая хоча стаць бачнай для будучых валантэрак і валантэраў ці знайсці партнэраў?

Тады далучайся да Мапатона тваім горадзе, каб разам дадаць і знайсці кропкі на інтэрактыўнай Мапе заўтрашняга дня*, якую распрацоўвае Фаланстэр.

Што будзе падчас Мапатона?
~ Распавядзем пра ідэю “Мапы заўтрашняга дня” і тое, як яна можа дапамагаць грамадскім актывістам і актывісткам пашыраць сувязі і партнёрства.
~ Адкажам на ўсе твае пытанні.
~ Дададзім арганізацыі і ініцыятывы твайго горада, мястэчка, або вёскі на Мапу і паглядзім, як яна працуе!
~ Таксама ты даведаешся, што такое Мапа каштоўнасцяў грамадскіх арганізацый.

Для каго Мапатон?
~ для грамадскіх актывістаў, прадстаўнікоў арганізацый і ініцыятыў, што жадаюць быць болей бачнымі ў беларускім грамадстве і павялічыць кола сяброў і партнэраў;
~ для тых, хто шукае сваю магчымасць для валанцёрства ў родным горадзе або ўва ўсёй Беларусі;
~ для жадаючых сваімі рукамі зрабіць гэты свет крышачку лепш.

Чаму мы гэта робім?
~ Мы робім мапу не для супольнасцяў а разам з супольнасцямі, актывістамі і айці-валанцёрамі.
~ Мапа абнаўляльная шырокім колам рэдактараў без прэмадэрацыі або якой-небудзь цэнзуры вузкага кола рэдактараў.
~ Дадзеныя захоўваюцца паводле адкрытых стандартаў (opendata), а ўвесь код праэкта створаны па прынцыпам opensource і захаваны ў адкрытым рэпазіторыі.
~ Гэта значыць, што мы абапіраемся на давер, валанцёрскую працу, а таксама верым у моц супольнасці.

* Мапа заўтрашняга дня - гэта інтэрактыўная карта, дзе кожны можа пакідаць інфармацыю пра грамадскія ініцыятывы з розных куткоў Беларусі, а таксама карыстацца пошукам партнёраў ці сваёй магчымасцю дапамагчы валанцёрствам. Мапа заклікана зрабіць дзейнасць грамадскіх ініцыятыў больш бачнай для грамадства і напаўняць супольнасці сілай і сувязямі.

Sign in to Google to save your progress. Learn more
Email *
Імя, прозвішча *
Сацсетка, якой вы найчасцей карыстаецеся (Vkontakte, Facebook, Instagram, Telegram,...) *
Пакіньце спасылку на ваш акаўнт для больш зручнай і хуткай камунікацыі
Ініцыятыва або арганізацыя, якую Вы прадстаўляеце (устаўце сюды спасылку на сацсетку)
Калі вы не прадстаўляеце ніводную арганізацыю, пакіньце гэты пункт незапоўненым
Абярыце мерапрыемства, да якога вы жадаеце далучыцца *
Месца для вашых каментароў
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service - Privacy Policy