23 сакавіка – 14 красавіка 2023 года адбудзецца трэцяя канферэнцыя «Псіхатэрапія па-за межамі гетэранарматыўнасці», прысвечаная аспектам работы з ЛГБТК кліентамі. Канферэнцыя пройдзе ў анлайн-фармаце.
Удзел бясплатны. Мы запрашаем беларускіх псіхолагаў, псіхатэрапеўтаў, псіхіятраў, сацыяльных работнікаў, а таксама супрацоўнікаў і навучэнцаў псіхалагічных праграм узяць удзел у канферэнцыі. «Псіхатэрапія па-за межамі гетэранарматыўнасці» — гэта пляцоўка для дыялогу, магчымасць разбурыць стэрэатыпы і знайсці адказы на пытанні, якія нас хвалююць, каб кожны кліент адчуваў падтрымку і прыняцце ў тэрапіі.
Канференцыя адбудзецца ў ZOOM, спасылку дашлем пасля пацверджання рэгістрацыі.
Падрабязная інфармацыя і праграма канферэнцыі. Праграма будзе дапаўняцца, сачыце за абнаўленнямі (Instagram, Telegram).
Па ўсіх пытаннях пішыце у асабістыя паведамленні ў Instagram ці на пошту sztk.studio@gmail.com
Арганізатары:
SZTUKA — культурніцкая квір-фем ініцыятыва. Мы падтрымліваем беларускіх жанчын і дзяўчат*, транс- і небінарных людзей.