Рэгістрацыя на онлайн-zoom-семінар з Ганнай Севярынец па стварэнні плана чытання беларускай літаратуры 14.06.2022
Сябры, у аўторак 14 чэрвеня запрашаем вас на анлайн-zoom-семінар па стварэнні асабістага плана чытання беларускай літаратуры з вядомай даследчыцай, настаўніцай, пісьменніцай Ганнай Севярынец.

Шмат хто з тых беларусаў, хто вырашыў паглыбляцца ў беларускую культуру, аднойчы вырашае, што вельмі павярхоўна са школы ведае беларускую літаратуру, і задумваецца, з чаго б пачаць запаўняць белыя плямы ў гэтай галіне? За што б найперш узяцца, якія кнігі абавязкова трэба прачытаць? Ці пачаць перачытваць школьную праграму, якую ў свой час чыталі павярхоўна і ўрыўкамі, ці наадварот, спачатку ўзяцца за тое, што не праходзілі ў той праграме.

Што з даволі немалой беларускай літаратурнай спадчыны трэба абавязкова прачытаць кожнаму беларусу? А што дадаткова пачытаць пажадана? У якой паслядоўнасці пабудаваць свой план чытання беларускай літаратуры? І што па-беларуску можна знайсці з Вашага ўлюблёнага літаратурнага жанру?  На ўсе гэтыя пытанні паспрабуе адказаць нашая вядомая вядоўца спадарыня Ганна ў гэтым семінары

Пачатак а 20-й гадзіне. Рэгістрацыя праз гэтую гугл-форму.  

Унёскі за семінар 10 бел руб. (пры пераводзе онлайн з падаткамі 12 руб.)
Тое, якім чынам можна будзе зрабіць аплату, а таксама zoom-спасылка прыйдзе на пакінутыя Вамі кантакты (калі ласка, каб не прапусціць інфармацыю, пакідайце як мін. 2 кантакты, а калі пакідаеце е-мэйл,  абавязкова напярэдадні вандроўкі правярайце "спам").

Семінар будзе запісвацца і пры жаданні можна будзе на тых жа ўмовах паглядзець яго ў запісу.
У выніку семінару будзе створаная суполка, якая пачне чытаць і абмякоўваць прачытанае, а спадарыня Ганна па магчымасці зможа перыядычна далучацца да абмеркавання.

Атрымаць усю дадатковую інфармацыю вы можаце па наступных кантактах:
+ 375-44-5386283 (Валерыя),
 +375-25-5458430 (viber),
электронная пошта: bielkultura@gmail.com
тэлеграм @liusterka .

Sign in to Google to save your progress. Learn more
Прозвішча, імя ці нікнэйм *
Кантактны тэлефон ((XX)-XXX-XX-XX, (аператар))
Вайбер, калі адрозніваецца ад нумару тэлефона
Тэлеграм, калі маецца (@...)
Адрас электроннай пошты (уважліва правярайце) *
Адкуль даведаліся *
Як зручней пералічыць унёскі на семінар? *
Ці жадаеце атрымліваць рассылку вандровак, лекцыяў ды іншых мерапрыемстваў? *
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service - Privacy Policy