Жывая Бібліятэка 22 сакавіка ў межах Тыдня за роўнасць і інклюзію!
Дарагія сябры і сяброўкі, калегі і каляжанкі,

Як і шмат хто з вас, мы ўважліва сочым за сітуацыяй з COVID-19 у Беларусі і свеце. Адна з базавых рэкамендацый Сусветнай арганізацыі аховы здароўя на дадзены момант – паменшыць прамыя кантакты паміж людзьмі, каб не дапускаць распаўсюду вірусу.

‼️ Па гэтаму мы прынялі рашэнне адмяніць Жывую Бібліятэку 22.03 ‼️

Мерапрыемства было ўжо амаль гатова, мы чакалі, як заўсёды, вялікую колькасць Чытачоў і Чытачак. Але ўлічваючы тое, як арганізаваны сам фармат Жывой Бібліятэкі, дзе мы ўвесь час побач і камунікуем вельмі блізка адно да аднаго, вядома, мы не хочам рызыкаваць!

Такім чынам мы клапоцімся пра вас, пра нашых Кніг, пра нашу каманду.

Наша праца часова пераходзіць у анлайн фармат. Рашэнні адносна правядзення мерапрыемстваў у іншых фарматах будуць прыняты ў самы бліжэйшы час. Сачыце за нашымі навінамі ў сацыяльных сетках! Мы спадзяёмся, што хутка зможам пабачыцца з вамі!

Моцнага ўсім здароўя! Заставайцеся дома!
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service - Privacy Policy