Канферэнцыя "Інстытут беларускай кнігі: мары аб будучыні". Рэгістрацыйная форма

Мы знаходзімся ў драматычным і нестабільным свеце, дзе будучыня нас і нашых дзяцей выглядае вельмі няпэўна. Але няпэўна сёння выглядае будучыня не толькі асобных людзей, але цэлых краін, моў і культур. Беларуская кніга сёння як ніколі знаходзіцца пад пагрозай знішчэння і можа сама сябе ўжо запісваць у Чырвоную кнігу.  Ці можна сёння нешта зрабіць для падтрымкі выдання кніг на беларускай мове і распаўсюджвання з яе дапамогай нацыянальнай культуры?

Для адказу на гэтае пытанне мы запрашаем усіх тых, хто апякуецца лёсам нацыянальнага кнігадруку і хоча дапамагчы зрабіць беларускае слова і культуру больш заўважнымі ў свеце, далучацца да канферэнцыі “Інстытут беларускай кнігі: мары аб будучыні”, якая адбудзецца 21 студзеня 2023 г. у Варшаве.

- Якія сістэмныя крокі трэба зрабіць, каб дапамагчы выдаваць кнігі па-беларуску?

- Як папулярызаваць чытанне кніг і перакладаў на беларускую сярод беларусаў?

- Што зрабіць для падвышэння заўважнасці і прэстыжнасці беларускіх кніг і аўтараў на міжнародным узроўні?

- Якім павінен стаць твар беларускага кніжнага рынку ў бліжэйшыя часы?

У пошуках адказаў на гэтыя і іншыя пытанні прапануем далучацца да канферэнцыі, што можа стаць устаноўчым сходам па стварэнні грамадскай ініцыятывы Інстытута беларускай кнігі. Заяўку на ўдзел у канферэнцыі ў якасці выступоўцы, арганізатара дыскусіі ці круглага стала або зацікаўленага назіральніка можна падаць ніжэй. Адказы будуць прымацца да 18 студзеня 2023 г.

Свае пытанні і рэкамендацыі па правядзенні канферэнцыі, калі ласка, дасылайце на пошту: instbelknig@gmail.com

Sign in to Google to save your progress. Learn more
Імя і прозвішча *
Кантактны тэлефон і емейл *
У якой якасці хочаце прыняць удзел *
У якім фармаце зможаце прыняць удзел у мерапрыемстве? *
Назва вашага выступлення ці круглага стала / дыскусіі. Кароткае апісанне *
Калі вы зарэгістраваліся ў якасці назіральніка, замест назвы і апісання напішыце зноў "назіральнік"
Якую арганізацыю ці ініцыятыву вы прадстаўляеце? *
Калі вы выступаеце не ад імя арганізацыі, пазначайце "незалежны ўдзельнік"
Ваш каментар або пытанне арганізатарам?
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service - Privacy Policy