Гэтымі хлопцамі захапляўся Караткевіч. Cустрэча з легендарнымі беларускімі рэстаўратарамі
У нядзелю 16 траўня Беларускі камітэт ІКАМОС запрашае на сустрэчу з Уладзімірам Ракіцкім і Юрыем Маліноўскім

Сустрэча пройдзе онлайн. Спасылку атрымаюць тыя, хто зарэгіструецца ў гэтай форме

Мы хочам пазнаёміць вас з тымі, хто ствараў рэстаўрацыйную школу ў Беларусі з 1960-х гадоў, пагаварыць пра поспехі ды паразы таго перыяду і зразумець кантэкст, у якім развівалася гэта прафесія.

Пра гасцей нашай сустрэчы Уладзімір Караткевіч напісаў: «Два хлопцы, мастакі-рэстаўратары з тых чатырох, што працуюць зараз у Кармяліцкім касцёле, Ю. Маліноўскі і У. Ракіцкі, добрыя знаёмыя, крыху здзіўляюцца мне. Кожнай раніцай яны едуць на веласіпедах сюды з Мсціслава. Кожны вечар вяртаюцца туды назад. 18 кіламетраў…». Ул. Караткевіч, эсэ пра гісторыю і людзей адной зямлі “Дыяментавы горад».

Куды зараз ездзяць і над чым працуюць Юры Маліноўскі і Уладзімір Ракіцкі? Пабачым, пачуем і спытаемся 16 траўня, а 12.00. На сустрэчы майстры адкажуць на пытанні, падзеляцца сваімі ідэямі ў рэстаўрацыйнай справе, прадэманструюць прыклады сваіх унікальных тэхнікаў.

Уладзімір Ракіцкі, – нарадзіўся на Пружаншчыне. Мастак-рэстаўратар вышэйшай катэгорыі. Працаваў над рэстаўрацыяй аграмаднай колькасці архітэктурных помнікаў па ўсёй Беларусі, сярод якіх – гарадзенскі Брыгіцкі касцёл, манастыр у Пустынках, касцёл у Мсціслаўлі і інш. Напэўна, галоўны ягоны аб’ект – аднаўленне фрэсак XII ст. у полацкай Спаса-Прэабражэнскай царкве.

Юры Маліноўскі, – нарадзіўся ў Мсціслаўлі. Мастак-рэстаўратар вышэйшай катэгорыі. Як і Уладзімір Ракіцкі, за амаль 40 гадоў кар’еры яны з братам Мікалаем (таксама рэстаўратар!) аб’ездзілі з рэстаўрацыйнымі работамі ўсю Беларусь. Шмат гадоў ён таксама працуе ў полацкай Спаса-Праабражэнскай царкве. Апошні завершаны значны праект – рэстаўрацыя фрэсак XVIII ст. з Бялыніцкага касцёла, разбуранага ў 1978 г.

Гэта першае мерапрыемства конкурса «Спадчына ў дзеянні-2», арганізаванага Беларускім ІКАМОСам

Sign in to Google to save your progress. Learn more
Імя і прозвішча *
Месца працы/вучобы *
Email *
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service - Privacy Policy