18.10, 18.00 - 19.20 Рэгістрацыя на прэзентацыю серый "Паэты планеты" і "Драматургі свету"
18 кастрычніка (нядзеля)
18.00 - 19.20  
Зал 1

Колькасць месцаў абмежаваная.

Зручны кішэнны фармат. Зусім невялікая цана. Але ў гэтых маленькіх выданнях — толькі самыя лепшыя паэтычныя творы сапраўдных геніяў сусветнай паэзіі. Менавіта такую канцэпцыю серыі «Паэты планеты» распрацаваў выдавец і перакладчык Зміцер Колас сумесна з рэдкалегіяй праекта.
Вершы старажытнагрэчаскай паэткі Сапфо і чатырохрадкоўі Умара Хаяма, перакладзеныя з персідскай, неўміручыя санеты Шэкспіра і творы знакамітага Гётэ, паэзія Петраркі, творчыя эксперыменты лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі па літаратуры з Чылі Габрыэлы Містраль і вершы пачынальніка новай паэзіі Рыльке… Амаль за пяць гадоў існавання праекта ў яго межах пабачыла свет больш як паўсотні кніг.
Серыя «Драматургі свету» пакуль выглядае сціпла па колькасці, аднак не па маштабе прадстаўленых твораў. Тут ёсць беларускамоўныя пераклады старагрэцкіх драма, п’ес Бернарда Шоў, Бертольда Брэхта, Уільяма Шэкспіра.
Падчас прэзентацыі свае перастварэнні сусветнай класікі на беларускую мову прадставяць Лявон Баршчэўскі, Вольга Гронская, Зміцер Колас, Ігар Крэбс, Андрэй Хадановіч, Юля Цімафеева, Ганна Янкута.
Sign in to Google to save your progress. Learn more
Email *
Вашае імя *
Ваш нумар тэлефона *
Калі ласка, прыходзьце на мерапрыемства ў масцы. На фестывалі будуць забяспечаны эпідэміялагічныя нормы: рэкамендаваны масачны рэжым, у залах будуць санітайзеры і адпаведная дыстанцыйная рассадка.
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
reCAPTCHA
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service - Privacy Policy