Вучымся быць трэнерамі_камі! Праграма прафесійнай падрыхтоўкі вядоўцаў адукацыйных мерапрыемстваў

Прывітанне! На сувязі Беларускі нацыянальны моладзевы савет "РАДА".

Запускаем набор на праграму пра тое, як распрацоўваць якасныя мерапрыемствы нефармальнай адукацыі і быць эфектыўнымі трэнерамі_камі. Праграма гібрыдная: вас чакае тры афлайн-сустрэчы ў Вільні і анлайн-занятасць паміж імі.

Пра што праграма

Каротка – пра тое, як быць эфектыўным_ай трэнерам_кай і ствараць якасныя навучальныя праграмы. Вось чым будзем займацца:

  • павывучаем падрабязна розныя фарматы адукацыйных мерапрыемстваў
  • патрэніруемся ў практыкаваннях для ўзаемадзеяння з навучальнай групай
  • папрацуем з запытамі замоўцаў трэнінгаў і выяўленнем адукацыйных патрэбаў аўдыторыі
  • распрацуем і правядзем свае навучальныя планы і трэнінгі
  • пазнаёмімся з арганізацыямі-замоўцамі, для якіх магчыма правесці вашыя трэнінгі

Эксперты_кі забяспечаць вам ментарскую падтрымку і дэталёвую зваротную сувязь на працягу ўсёй праграмы.

Для каго праграма

Запрашаем усіх, хто звязаныя з нефармальнай адукацыяй і навучаннем іншых людзей. Праграма падыдзе тым, хто: 

  • праводзіць адукацыйныя мерапрыемствы ў моладзевым сектары і жадае атрымаць спецыялізацыю трэнера_кі
  • з'яўляецца экспертам_кай у нейкай сферы і хоча перадаваць свае веды і навыкі іншым

Напрыканцы праграмы вы атрымаеце сертыфікаты.

З чаго складаецца праграма

Падрабязны расклад праграмы даступны па спасылцы.  

Мы запланавалі для вас сумесную анлайн-працу і тры сустрэчы ў Вільні. Будзе шмат практыкі: падчас праграмы мы дапаможам вам распрацаваць і правесці два трэнінга. 

Афлайн будзем сустракацца ў жніўні, лістападзе і лютым. 

Усі блокі праграмы – анлайн і афлайн – абавязковыя для ўдзелу. Калі ласка, ацаніце свае магчымасці па часе і высілках, якія вы гатовыя ўкласці ў навучанне.

Што будзе на першым афлайн-інтэнсіве

7-11 жніўня – даты першай сустрэчы ў Вільні. Даты могуць адрознівацца на дзень-два ў той ці іншы бок у залежнасці ад вашага месцазнаходжання і часу, які будзе патрэбны вам, каб дабрацца да мерапрыемства.

Вось якія тэмы будзем разглядаць на першым інтэнсіве:

  • агульныя паняткі і падыходы нефармальнай адукацыі
  • запыты замоўцаў трэнінгаў і выяўленне адукацыйных патрэбаў аўдыторыі
  • распрацоўка адукацыйнай праграмы, яе мэты і задачы, логіка тэматычных блокаў
Дэдлайн прыняцця заявак – 2 ліпеня

Мы звяжамся з адабранымі ўдзельнікамі_цамі 7 ліпеня. 

Ёсць пытанні? Пішыце на study.help@rada.fm.

Sign in to Google to save your progress. Learn more
Email *
Знаёмства і верыфікацыя
Мы дбаем пра бяспеку і пільна верыфікуем усіх заяўнікоў_ніц на курс. Таксама мы збіраем некаторыя дэмаграфічныя дадзеныя, каб лепей разумець нашую аўдыторыю. 
Вашыя імя і прозвішча *
Ваш узрост *
Спасылка на вашую старонку ў сацыяльных сетках: фэйсбук ці інстаграм *
Гэта частка працэсу верыфікацыі. Па магчымасці падзяліцеся адкрытым профілем. Калі ўсі вашыя сацсеткі зачыненыя, будзьце гатовыя аператыўна прыняць запыт на падпіску ад акаўнта РАДА. 
Назва арганізацыі/ініцыятывы, якую вы прадстаўляеце *
Калі вы незалежны_ая актывіст_ка ці не ўдзельнічаеце ў актыўнасцях грамадскай супольнасці, адзначце гэта, калі ласка. 
Падзяліцеся, калі ласка, кантактамі хаця б адной асобы з беларускай актывісцкай супольнасці (грамадскія дзеячы_кі, незалежныя актывісты_кі, прадстаўнікі_цы НДА), якая можа ручацца за вас. *
Матывацыя ўдзельнічаць у курсе
Зразумелая і грунтоўная матывацыя – важная ўмова залічэння на курс. Калі ласка, надайце асаблівую ўвагу адказам на пытанні гэтага блоку.
Чаму вы хочаце ўдзельнічаць у дадзеным курсе?
*
Чаго вы чакаеце ад курса? Якія канкрэтныя навыкі і веды вы хочаце атрымаць па выніках праграмы? *
Як вы плануеце выкарыстоўваць атрыманыя веды ў сваёй дзейнасці? *
Мабыць, вы плануеце канкрэтныя трэнінгі на канкрэтныя тэмы? Ці маеце экспертызу, якой жадаеце дзяліцца з іншымі?
Ваш трэнерскі досвед і патрэбы
Правільных адказаў тут няма, гэты блок не паўсплывае на магчымасць удзелу ў праграме. Нам важна разумець ваш узровень ведаў, каб адаптаваць курс пад вашыя запыты. Націсніце на кнопку "Отправить мне копию ответов" напрыканцы формы, каб мы даслалі копію вашых адказаў вам на электронную пошту і па выніках курса вы змаглі ацаніць свой прагрэс.
З якімі тэмамі вы працуеце як эксперт_ка ці трэнер_ка? *
Ці ўдзельнічалі вы раней у адукацыйных праграмах РАДА?
*
Required
Ці ўдзельнічалі вы раней у курсах па трэнерству, арганізаваных іншымі арганізацыямі? *
Калі так, у якіх праграмах? Дзе і калі гэта было? Якой працягласці былі курсы? 
Ці праводзілі вы ўласныя адукацыйныя мерапрыемствы? *
Калі так, распавядзіце пра гэты досвед: мерапрыемствы якога кшталту, колькі гадзін працы гэта займала, хто былі вашыя навучальныя групы?
З якімі цяжкасцямі вы сутыкаліся як трэнер_ка? *
Калі ў вас няма досведу ў трэнерскай працы, распавядзіце, калі ласка, што замінае вам у тым, каб перадаваць свае веды іншым? Якіх ведаў не хапае, каб быць эфектыўным_ай адукатарам_кай?
Лагістычныя пытанні
Нам патрэбныя адказы на пытанні ніжэй, каб ацаніць выдадкі на дарогу для навучальнай групы.
Месца вашага знаходжання: краіна і назва горада/мястэчка *
У вас ёсць віза ці іншы дакумент, які дазваляе заехаць у Літву? *
Гэта можа быць шматразовая віза тыпу С (кароткатэрміновая), віза тыпу D (доўгатэрміновая), від на жыхарства ці грамадзянства любой краіны шэнген-зоны. 
Тэхнічныя пытанні
Адкуль вы даведаліся пра гэты курс? *
Ці ёсць у вас дадатковыя патрэбы, пра якія варта ведаць арганізатарам_кам?
Поле для вашых каментароў
РАССЫЛКА ПРА АДУКАЦЫЙНЫЯ МАГЧЫМАСЦІ
Падпісвайцеся па спасылцы, калі хочаце атрымліваць прапановы нашых адукацыйных праграм першымі. Ніякага спаму – толькі запрашэнні на карысныя і якасныя курсы. 
АПРАЦОЎКА ДАДЗЕНЫХ
Мы паважаем вашую прыватнасць і не перадаем дадзеныя з формы трэцім асобам. Сабраная інфармацыя выкарыстоўваецца выключна для арганізацыі дадзенай праграмы.

Адпраўляючы гэтую анкету, вы пагаджаецеся на атрыманне інфармацыйнай рассылкі, звязанай з правядзеннем курса праз каналы, пакінутыя вамі вышэй.
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
reCAPTCHA
This form was created inside of РАДА. Report Abuse