Рэгістрацыя на 3-хмесячны онлайн-zoom-курс па гісторыі Беларусі (да 1918 года) з Андрусём Унучакам.  Верасень - лістапад з 07.09.2022
Запрашаем на 3-хмесячны онлайн zoom курс лекцыяў "Гісторыя Беларусі ад старажытных часоў да 1918 года" . Лекцыі будуць праходзіць цягам восені 2022-га года.

Аўтар і вядоўца курсу: кандыдат гістарычных навук Андрусь Унучак, колішні супрацоўнік Інстытута гісторыі Акадэміі Навук, вядоўца відэапраектаў “Проста гісторыя” і “Героі беларускай гісторыі”.

Гэты курс распавядзе пра гістарычны шлях нашай краіны і народу, сістэматызуе веды пра найбольш значныя падзеі і галоўных асобаў нашай гісторыі. Ён будзе складацца з трох блокаў:

1. Старажытная Беларусь
2. Вялікае Княства Літоўскае.
3. З думай пра Радзіму

Гісторыя ў курсе будзе выкладацца праз прызму біяграфіяў вядомых гістарычных асобаў, сярод якіх:

1. Рагнеда і Усяслаў Полацкі.
2. Ефрасіння Полацкая і Кірыла Тураўскі.
3. Міндоўг і Войшалк.
4. Гедымін і Альгерд.
5. Вітаўт і Ягайла.
6. Францыск Скарына і Саламон Рысінскі.
7. Казімір Семяновіч і Ілля Капіевіч.
8. Тадэвуш Касцюшка і Міхал Клеафас Агінскі.
9. Ян Чачот і Ігнат Дамейка.
10. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і Францішак Багушэвіч.
11. Янка Купала і Якуб Колас.
12. Адам Станкевіч і Лукаш Дзекуць-Малей.

Заняткі будуць праходзіць онлайн, адзін раз на тыдзень па серадах.

Час правядзення: з 20.00 да  21.30.

Заняткі паводзяцца на платформе zoom (патрэбна загадзя ўсталяваць бясплатную версію на кампутар ці смартфон з доступам да інтэрнэту).

Кожная лекцыя будзе запісвацца на закрыты ютуб і будзе дасягальная удзельнікам курсу таксама і ў запісу.

Для рэгістрацыі вашага удзелу (запісу на курс) запоўніце, калі ласка, гэтую гугл-форму.

Унёскі за курс (з улікам падаткаў і адлічэнняў) незалежна ад месцазнаходжання складуць:

- 170 руб. за ўвесь курс (12 заняткаў).
- 65 руб. за месяц (3 месяцы).

Зрабіць пералічэнні за курс можна будзе праз любую банкаўскую картку, незалежна ад валюты (калі аплата будзе ісці ў валюце, адпаведна пералік пойдзе па курсе Нац.банку РБ згодна з умовамі Вашых банкаў).

Атрымаць усю дадатковую інфармацыю вы можаце па наступных кантактах:
 +375-25-5458430 (viber),
электронная пошта: bielkultura@gmail.com
тэлеграм @liusterka

Sign in to Google to save your progress. Learn more
Прозвішча, імя ці нікнэйм *
Кантактны тэлефон ((XX)-XXX-XX-XX, (аператар)) *
Вайбер
Тэлеграм, калі маецца
Адрас электроннай пошты (уважліва правярайце) *
Адкуль даведаліся *
Ці жадаеце атрымліваць рассылку пра іншыя лекцыі, вандроўкі і мерапрыемствы? *
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service - Privacy Policy