Бясплатная лекцыя «Прырода ведае: экаактывізм у сучасным мастацтве»

27 лютага ў 19:00 па Мінску ініцыятыва Evaa project, вядомая з 2012 года па працы з тэмай энвайранментал арта ў Беларусі, правядзе бясплатную лекцыю. На ёй вы даведаецеся:

  • як экалагічныя праблемы сталі хваляваць мастакоў і прычым тут сады Медычы,

  • як атрымалася, што мастацкія выказванні збеглі за цесныя сцены галерэй,

  • хто самыя вядомыя мастакі, якія працавалі з тэмай экааховы і якія знакамітыя арт-аб'екты яны стварылі,

  • і, вядома, імёны і працы беларускіх мастакоў, якія ўзнімаюць пытанні ўзаемасувязі чалавека і прыроды сёння.

Спікерка - магістарка мастацтваў Паліна Бурко, якая абараніла дысертацыю  на тэму экаактывізму ў сучаснай фатаграфіі, і арганізатарка артывісцкіх адукацыйных праектаў у Босніі і Герцагавіне ды Латвіі.

Лекцыя пройдзе па-беларуску ў Zoom у панядзелак 27 лютага а 19:00 па беларускім часе. Каб атрымаць спасылку на эфір, калі ласка, адкажыце на пытанні ніжэй


Sign in to Google to save your progress. Learn more
e-mail, які вы рэгулярна правяраеце *
Тут вы можаце задаць пытанне спікерцы. Мы пастараемся адказаць на яго на лекцыі.
Submit
Clear form
Never submit passwords through Google Forms.
This content is neither created nor endorsed by Google. Report Abuse - Terms of Service - Privacy Policy